У Гомелі паставяць помнік студэнту

Гомельскі гарвыканкам абвясціў конкурс на лепшы праект паркавай скульптурнай кампазіцыі "Студэнт".
Такая ідэя прагучала на адной з сустрэч прадстаўнікоў органаў улады з навучэнцамі. Кіраўніцтва вобласці і горада адгукнулася на прапанову, абвясціўшы конкурс на праект скульптурнай кампазіцыі, якая, верагодней, размесціцца недалёка ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

У конкурсе могуць прыняць удзел праектныя арганізацыі, творчыя калектывы, а таксама асобныя архітэктары, скульптары і мастакі. Прапановы будуць прымацца ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва да 15 снежня.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі