У Гомелі на смерць асудзілі педафіла

2.ю0 чэрвеня Гомельскі абласны суд абвясціў вырак смерці жыхару Гомеля Паўлу Ленаму, які летась увосень згвалціў і жорстка забіў дзевяцігадовага хлопчыка. Прысуд  педафілу абвясцілі ў дзень нараджэння (20 чэрвеня яму споўнілася 27).

П.Лены да здзяйснення злачынства двойчы адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі за распусныя дзеянні сэксуальнага характару. Першы раз суд прысудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі, але праз восем месяцаў (у 2003 г.), вызваліўшыся па амністыі, П.Лены ізноў быў асуджаны да пазбаўлення волі на восем гадоў за згвалтаванне непаўналетняга, аднак адседзеў толькі чатыры гады і вызваліўся ўмоўна-датэрмінова. 24 верасня 2007 г., праз тры тыдні пасля вызвалення, П.Лены згвалціў і забіў хлопчыка, нанёсшы яму 12 удараў у галаву, шыю, грудзі. Маці хлопчыка, Наталля Хвацкая, назвала прысуд справядлівым. Бацькі педафіла і бацькі хлопчыка жылі па суседстве, акрамя таго, забойца вучыўся ў адным класе з родным дзядзькам сваёй ахвяры.
Цягам 10 дзён прысуджаны да смерці можа абскардзіць прысуд, а таксама падаць прашэнне аб памілаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі