У Гомелі міліцыя прыйшла да супрацоўнікаў "Моцных Навін"

У Гомелі міліцыя прыйшла да супрацоўнікаў "Моцных Навін"

9 ліпеня ў Гомелі міліцыя прыйшла да супрацоўнікаў "Моцных Навін". Прайшлі ператрусы. Рэдактар “Моцных Навін” Ірына Вольская паспела паведаміць, што да яе прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, забіраюць камп'ютарную тэхніку, піша @gomeltoday.

Таксама сілавікі прыйшлі па месцы прапіскі кіраўніцы рэкламнага аддзела “Моцных Навін” Яўгеніі Крашчук. Але яе ў кватэры не было.

Ператрус прайшоў па месцы прапіскі галоўнага рэдактара Ганны Якштас. Там жыве яе бабуля, ніякай камп'ютарнай тэхнікі ў яе не знайшлі. Пасля гэтага міліцыя з'явілася па месцы жыхарства Ганны Якштас і яе мужа, супрацоўніка выдання Дзяніса Якштаса. Была забрана тэхніка.

Таксама сілавікі прыйшлі да стваральніка "Моцных Навін" Пятра Кузняцова, да журналістаў Кацярыны Целіман, Наталлі Суславай і Юрыя Глушакова. Пасля ператрус праводзілі ў рэдакцыі.

"Зачыстка" недзяржаўных медыя праходзіць па ўсёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі