Вы тут

У Гомелі эвакуявалі галоўны корпус універсітэта імя Сухога

Каля галоўнага корпуса ўніверсітэта імя Сухога, 28 красавіка 2021-га / gomel.today

28 красавіка ў Гомелі эвакуявалі галоўны корпус універсітэта імя Сухога, піша gomel.today. Невядомы паведаміў, што ў будынку бомба. На месца прыехалі сапёры, машына хуткай дапамогі, ратавальнікі, міліцыя.

Установы адукацыі ў Гомелі сёлета пачалі "мініраваць" у канцы лютага. 21 красавіка зламыснікі паведамілі пра выбуховыя прыстасаванні ў 18 школах. 26 красавіка ў Гомелі "замініравалі" больш за дзесяць школ, але выбуховых прыладаў знойдзена не было.

Па ўсіх выпадках распачалі крымінальныя справы.

gomel.today

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.