Вы тут

У Гомелі зноў "замініравалі" больш за дзесяць школ

У Гомелі "замініравалі" больш за дзесяць школ / gomel.today

У Гомелі больш за дзесяць школ атрымалі паведамленне, што іх замініравалі, піша сайт "Моцныя навіны" са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Міліцыю і машыну хуткай дапамогі мінакі заўважылі каля школы №37. Потым стала вядома, што дадому адправілі ўсіх вучняў са школ № 15 і №45.

Ааналагічнае здарэнне адбылося менш за тыдзень таму — у мінулую сераду, 21 красавіка. Тады невядомыя паведамілі пра "мініраванне" 18 школ у Гомелі. У гэты ж дзень аналагічныя паведамленні атрымалі магілёўскія школы.

Міліцыя пачала крымінальную справу за "заведама лжывае паведамленне". За гэта пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.