У Гомелі амапаўцы збілі актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых

У Гомелі амапаўцы збілі актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых

Гомельскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых зранку 15 сакавіка адправіўся на дазволеную акцыю "недармаедаў" у Мінск, аднак замест гэтага апынуўся ў гомельскім пастарунку. 

У каментары Радыё "Свабода" актывіст распавёў, што выйшаў з дома ў 6.10. Каля Каля пад’езду яго ўжо чакалі невядомыя людзі ў цывільным. На Няпомняшчых накінуліся, тры разы пырснулі з балёнчыка ў твар слезацечным газам. Мужчыну павалілі на зямлю, заламалі рукі і шыю, забралі фотаапарат.

Потым яго даставілі ў Цэнтральны РАУС Гомеля і склалі пратаколы аб хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыянтам. 

Гэты напад Няпомняшчых ацаніў як гвалт і рабаванне. Ён плануе падаць заяву, каб пачалі крымінальную справу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі