У Гомелі адкрываецца танка-бар, якому няма аналагаў у Еўропе (фота)

У каментары Еўрарадыё адзін з уладальнікаў Арцём Моладаў распавёў:



Моладаў: "Мы захапляемся танкамі. Цікавімся танкамі Вялікай Айчынай вайны, сучаснымі танкамі… І неяк з’явілася думка, каб зрабіць невялічкі бар. Напачатку думалі зрабіць нешта месцаў на дваццаць-трыццаць, пасля на пяцьдзясят. Потым вырашылі, што неабходны танцпол, а гэта ўжо месцаў на сто. Ну, так і прыйшлі да таго, што вось бачыце цяпер".



Бар цалкам прысвечаны танкам і танкавай тэхніцы. Паўсюль старыя павялічаныя фотаздымкі часоў Другой сусветнай вайны ды аб’ёмныя малюнкі танкаў. Барная стойка імітуе танк “КВ-1”.



Сценкі верхняй залы, апроч аб’ёмных “танчыкаў”, размаляваныя ў выглядзе адной з баявых мапаў гульні “World of tanks”. Другая зала, ніжняя, больш нагадвае камандны штаб.



Ёсць і іншыя цікавосткі, але да афіцыйнага адкрыцця іх вырашана не разгалошваць.

Суполка танка-бара вК.