У Гомелі адбудзецца суд па справе аб супрацоўніцтве з "Белсатам"

Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра справу журналісткі Ларысы Шчыраковай / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра справу журналісткі Ларысы Шчыраковай / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Пракуратура перадала ў Гомельскі абласны суд справу 50-гадовай мясцовай жыхаркі. Яе абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК РБ), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Паведамленне пра гэтую справу з'явілася на сайце беларускай Генпракуратуры.

Па версіі пракуратуры, абвінавачаная са жніўня 2020 года па снежань 2022 года прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў Інтэрнэце "інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь". Акрамя таго, яна "ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыё -, відэа -, фота - і тэкставай інфармацыі", якую выкарыстоўвалі ў сваёй "экстрэмісцкай" дзейнасці праваабаронцы з "Вясны" і "экстрэмісцкае фармаванне" тэлеканал "Белсат".

Імя абвінавачанай у паведамленні не згадваецца, але можна меркаваць, што гаворка ідзе хутчэй за ўсё аб былой журналістцы Ларысе Шчыраковай. Яе затрымалі якраз у снежні 2022 года. Да 2021 года Шчыракова супрацоўнічала з незалежнымі СМІ, аднак потым адышла ад прафесіі, займалася этнафотасесіямі. У канцы траўня з'яўлялася інфармацыя аб перадачы яе справы ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі