У Германіі ў сутыкненні трох фур мог загінуць 44-гадовы беларус

У Германіі ў сутыкненні трох фур мог загінуць 44-гадовы беларус

У Германіі ў сутыкненні трох фур мог загінуць 44-гадовы беларус. ДТЗ адбылося раніцай 8 студзеня на федэральным аўтабане А2 каля Хемелервальда. Як інфармуюць нямецкія СМІ, Skania, якая ехала з Берліна ў Гановер, раптоўна сутыкнулася з фурай DAF, якая ехала перад ёй і спынілася, паколькі трапіла ў затор. Ад удара яе адкінула наперад на яшчэ адзін грузавік.

Партал tut.by адзначае, што паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабілем Skania, зарэгістраваным у Маскве, кіраваў кіроўца з Беларусі. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. 30-гадовага кіроўцу DAF шпіталізавалі.

Рух на аўтабане быў закрыты на чатыры гадзіны, утварыўся шматкіламетровы затор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі