Вы тут

У Германіі пасля магутнай паводкі зніклі без вестак каля 1300 чалавек

Паводка ў Германіі / Reuters

На захадзе Германіі ў раёне Арвайлер пасля магутнай паводкі, прычынай якой сталі працяглыя, моцныя дажджы, зніклі без вестак каля 1300 чалавек. У тым раёне не працуе мабільная сувязь, таму ёсць надзея, што зніклыя жывыя. Загінулі не менш за 80 чалавек. Яшчэ 12 загінулі ў суседняй Бельгіі. На месцы працуюць тысячы ратавальнікаў і вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.