У Германіі чатырох беларусаў падазраюць у серыі крадзяжоў на 250 тысяч еўра
![Банда палявала на грузавікі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/truck-3443545_1280.jpg.webp?itok=9MZ7Dd6Q)
Банда палявала на грузавікі / pixabay.com
У Германіі чатырох беларусаў падазраюць у серыі крадзяжоў на 250 тысяч еўра. Па даных паліцыі, яны разрэзалі тэнты прыпаркаваных грузавікоў і забіралі ўсё, што ўяўляла каштоўнасць і што яны маглі забраць. Усе злачынствы былі здзейснены на тэрыторыі федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія на стаянках для адпачынку і паркоўках недалёка ад аўтабанаў.
Затрыманых падазраюць у датычнасці да дзевяці крадзяжоў. Неўзабаве іх справу пачне разглядаць суд у Вердэне.
Вядома, што ўзрост беларусаў складае ад 25 да 52 гадоў. Іх затрымалі яшчэ летам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.