У футбольнай каманды за даўгі са стадыёна забіраюць газон (фота)
![У футбольнай каманды за даўгі са стадыёна забіраюць газон (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1548837781846800684.jpg.webp?itok=QTxn9cgA)
У футбольнай каманды "Анжы", якая выступае ў расійскай Прэм'ер-лізе, за даўгі (яны складаюць каля 78 млн расійскіх рублёў ці 1,1 млн долараў) са стадыёна забіраюць... газон. Здарылася гэта ў Махачкале на "Анжы Арэне". Замест футбольнага поля там збіраюцца пабудаваць канцэртную пляцоўку, інфармуе сайт championat.com.
Такім чынам "Анжы" не зможа гуляць на хатняй арэне, камандзе верагодна давядзецца ездзіць у Краснадар ці Грозны. У Прэм'ер-лізе яна ідзе на 15-м месцы.