У ФПБ заявілі, што недапушчальна, каб камбайнеры былі ў сланцах і шортах
![Удзельнікі жніва на Чэрвеньшчыне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/5553322.jpg.webp?itok=8dFqrN7L)
Удзельнікі жніва на Чэрвеньшчыне / t.me/chervenby/
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі распавялі пра выяўленыя на жніве парушэнні працы. Высветлілася, што забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, спецвопраткай і спецабуткам "няпоўнае". Галоўны тэхнічны інспектар працы ФПБ Павел Манько кажа, што "апранацца ў сланцы і шорты на працоўным месцы недапушчальна, нават у гарачае надвор'е". Паводле яго слоў, для такіх умоў у кабіне камбайна павінен быць прадугледжаны кандыцыянер.
Інспектары паспелі праехаць па 60 раёнах краіны, наведалі больш за 1200 прадпрыемстваў. І сцвярджаюць, што "ліквідацыя парушэнняў кантралюецца".
![У ФПБ заявілі, што недапушчальна, каб камбайнеры былі ў сланцах і шортах](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/225e53fb525d8615a35df14882216944.jpg.webp?itok=bSVER-Ju)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.