Вы тут

У Еўрапарламенце збіраюць подпісы за адкліканне хакейнага чэмпіянату з Беларусі

Еўрапарламентары хочуць перанесці чэмпіянат свету па хакеі з Беларусі / president.gov.by

Сярод дэпутатаў Еўрапарламента ідзе збор подпісаў пад лістом да Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) і яе прэзідэнта Рэне Фазеля. У лісце прапануецца перанесці з Беларусі чэмпіянат свету па хакеі 2021 года.

Ініцыятаркай ліста стала шведская еўрадэпутатка Карын Карлсбра

"Спорт не павінен быць палітыкай, але гэта не падстава заплюшчваць вочы на тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Мы не можам праводзіць чэмпіянат свету на арэнах, дзе пратэстоўцаў арыштоўваюць і катуюць на вуліцах. Падтрымліваць рэжым, які выкарыстоўвае зброю супраць уласнага насельніцтва, цалкам непрымальна", — кажа еўрадэпутатка.

Карлсбра адзначае, што ёсць сур'ёзныя падстава падазраваць старшыню Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава ў нападзе на мірных пратэстоўцаў. 

"У Міжнароднай федэрацыі хакея не павінна быць і пытанняў наконт спынення супрацоўніцтва з Баскавым да таго часу, пакуль не будзе праведзена незалежнае расследаванне. Недапушчальна, каб у гэтым пытанні не было прадпрынята ніякіх дзеянняў", — заяўляе Карлсбра.

Чалавека, падобнага на Баскава, бачылі на "Плошчы Перамен", калі там быў жорстка збіты Раман Бандарэнка, які на наступны дзень памёр. Пасля гэтага Латвія ўнесла ў чорны спіс яго і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуту: чалавека падобнага да яго, таксама бачылі пры нападзе на "Плошчы Перамен". Сам Баскаў у заяве 17 лістапада паведаміў, што яго вінавацяць у тым, да чго ён не меў нічкага дачынення.

Хакейны чэмпіянат свету 2021 года прызначана правесці ў Мінску і Рызе. Пасля жорсткіх нападаў на мірных дэманстрантаў у Беларусі Латвія прапанавала пернесці беларускую частку турніру ў іншую краіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.