Вы тут

У Эстоніі адмяняюць рэжым надзвычайнага становішча

Талін / kolllak.livejournal.com

У Эстоніі адмяняюць рэжым черезвычайно становішча — з панядзелка, 18 траўня, ён ужо не будзе дзейнічаць. Адпаведнае распараджэнне прыняў урад краіны, паведамляе err.ee.

Абмежаванні, уведзеныя падчас надзвычайнага становішча, будуць паступова мякчэць. Працягне пакуль дзейнічаць і самае галоўнае абмежаванне на перасоўванне — так званае правіла "2+2": два чалавекі павінны трымаць адзін ад аднаго на адлегласці двух метраў.

Урад Эстоніі кіруецца тым, што распаўсюджванне COVID-19 у краіне пайшло на спад. На дадзены момант у Эстоніі пацверджаны 1770 выпадкаў COVID-19, 63 з якіх скончыліся смяротным зыходам.

Рэжым надзвычайнага становішча там быў уведзены ў сакавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.