Вы тут

У ЕС заявілі пра самую глыбокую рэцэсію ў гісторыі

Брусель, вясна 2020-га / Reuters

У ЕС заявілі пра самую глыбокую рэцэсію ў гісторыі. Мяркуецца, што яна пачнецца ўжо сёлета з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса. З сумным прагнозам выступіў Паола Джэнцілоні, еўракамісар па эканоміцы. Ён лічыць, што гэта ўжо відавочна і непазбежна.

Паводле прагнозаў, рэальны валавы ўнутраны прадукт Еўрасаюза знізіцца на 7,4%. У еўразоны сітуацыя яшчэ больш складаная — 7,7%. У Грэцыі ўвогуле падзенне ВУП можа скласці 9,7%, падобная сітуацыя будзе ў Італіі і Іспаніі. У нашай суседкі Польшчы зніжэнне валавога ўнутранага прадукта можа быць самым меншым у ЕС — 4,3%.

Эканоміка нясе страты з-за аб'яўленага каранціна. Чакаецца, што аднаўленне можа пачацца толькі ў наступным годзе. Але для гэтага будуць патрэбны "рашучыя і скаардынаваныя меры і на ўзроўні ЕС, і на нацыянальным узроўні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.