У электрычцы Мінск-Баранавічы зарэзалі чалавека

Па факце забойства ў электрычцы распачата крымінальная справа / @skgovby
Па факце забойства ў электрычцы распачата крымінальная справа / @skgovby

У электрычцы Мінск-Баранавічы напярэдадні ўвечары загінуў чалавек. Меркавана ён пасварыўся з іншым пасажырам, пасля чаго той дастаў нож і ўдарыў апанента, распавялі ў Следчым камітэце.

Пацярпелы —  48-гадовы жыхар Стоўбцаў. Другі ўдзельнік канфлікту —  60-гадовы мужчына з Мінска.

Пасля ўдару нажом у шыю, мужчына яшчэ змог дайсці да суседняга вагона, але там упаў і памёр.

Падазраванага затрымалі. Падчас асабістага ператрусу ў яго знайшлі нож. Распачата крымінальная справа па п. 13 ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі