У Егіпце памёр беларускі дыпламат

У Мінску пахавалі 30-гадовага супрацоўніка Міністэрства замежных спраў Германа Забаўскага. Ён працаваў дарадцам па гандлёва-эканамічных адносінах у амбасадзе Беларусі ў Егіпце і Судане.  Як паведамляе "Беларускі партызан", уначы ў Егіпце Герману стала дрэнна з сэрцам. У пасольстве Беларусі ў Егіпце свайго лекара чамусьці няма. А егіпецкія дактары не змаглі яму дапамагчы, бо ў іх не было з сабой неабходных медыкаментаў і абсталявання — толькі насілкі. У выніку Герман памёр ад інфаркту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі