Вы тут

У Эфіёпіі разбіўся пасажырскі самалёт, загінулі 157 чалавек

Фота: REUTERS

У Эфіёпіі разбіўся пасажырскі самалёт, на борце якога знаходзілася 157 чалавек — 149 пасажыраў і 8 сябраў экіпажу. Як паведамляе ВВС са спасылкай на авіякампанію Ethiopian Airlines, усе яны загінулі.

Самалёт “Боінг 737” ляцеў з Адзіс-Абебы ў сталіцу Кеніі Найробі. Крушэнне ён пацярпеў раніцай у нядзелю. Сувязь з лайнерам знікла праз 6 хвілінаў пасля вылету.

На борце самалёта былі прадстаўнікі 33 краінаў, цяпер удакладняюцца іх дадзеныя. Вядуцца пошукі лайнера, які пацярпеў крушэнне.

Кампанія Ethiopian Airlines мае добрую рэпутацыю паводле бяспекі палётаў, хоць у 2010 годзе адзін з яе самалётаў разбіўся ў Міжземным моры. Ахвярамі катастрофы тады сталі 90 чалавек.