У Эфіёпіі арыштавалі мужчыну, які не здолеў уваскрэсіць памерлага

У Эфіёпіі арыштавалі мужчыну, які не здолеў уваскрэсіць памерлага

У Эфіёпіі арыштавалі мужчыну, які не здолеў уваскрэсіць памерлага. Мужчына на імя Гетаяукал Айеле наведаў сям’ю, дзе аплаквалі загінулага ў аварыі сваяка. Тады Гетаяукал (яго імя перакладаецца як “Бог ведае”) спаслаўся на гісторыю ўваскрэсення Лазара Ісусам і паабяцаў паўтарыць гэты цуд.

“Прарок” распарадзіўся раскапаць магілу, адчыніць труну, пасля чаго лёг зверху на труп і гучна патрабаваў ад нябожчыка, каб той прачнуўся. Рытуал пабачыў супрацоўнік царкву, на тэрыторыі якой знаходзіліся могілкі, і спрабаваў перашкодзіць дзеянням, але яго прагналі.

Спроба ўваскрэсіць памерлага не атрымалася. Гетаяукал вылез з магілы і паспрабаваў уцячы, аднак гэта раззлавала сваякоў, якія пачалі збіваць ілжэ-прарока. Ад моцных пабояў небараку ўратавала паліцыя.

Аднак у Эфіёпіі ўскрыцце магілаў лічыцца злачынствам, таму мужчыну затрымалі і даставілі ў пастарунак, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі