У Дзяржынску за хабар затрымалі намесніка дырэктара і энергетыка завода

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Дзяржынску за хабар затрымалі трох чалавек: двух менеджараў завода і пасярэдніка. Гаворка ішла пра суму 15 тысяч рублёў, расказалі ў МУС.

Намесніка дырэктара завода і пасярэдніка затрымалі ў момант атрымання грошай. Пазней быў затрыманы галоўны энергетык прадпрыемства. Грошы супрацоўнікам прадпрыемства перадаваў мясцовы бізнесовец яго фірму мусілі прызнаць пераможцай у тэндары на пастаўку абсталявання для завода.

На супрацоўнікаў завода завялі справу па факце атрымання хабару групай асоб паводле папярэдняй змовы ў буйным памеры. А супраць пасярэдніка за саўдзел у здзяйсненні злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі