У Дзяржынскім раёне — вялікі пажар на сметніку
![Пажар на сметніку ў Дзяржынскім раёне / прэс-служба МНС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/buda-0206.jpg.webp?itok=s7Qk_pEL)
Пажар на сметніку ў Дзяржынскім раёне / прэс-служба МНС
Пра вялізны пажар на сметніку ў Дзяржынскім раёне паведамляе прэс-служба МНС у сваім тг-канале.
У 11:11 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што загарэўся палігон цвёрдых бытавых адходаў ля вёскі Буда.
Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі МНС выявілі пажар на плошчы 500 квадратных метраў. З агнём змагаюцца шэсць ратавальніцкіх машын, а таксама 10 машын суб'ектаў гаспадарання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.