У дзіцячым садку ў Мінску ўвялі каранцін з-за шкарлятыны

У дзіцячым садку ў Мінску ўвялі каранцін з-за шкарлятыны

У адной з груп дзіцячага садка ў Фрунзенскім раёне Мінска ўвялі каранцін. Нагодай стаў выпадак шкарлятыны, піша "Советская Белоруссия"

Загадчыца садка запэўнівае, што эпідэміі няма: у ясельнай групе захварэла адно дзіця, і сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Па яе словах, праведзеныя ўсе неабходныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. 

Шкарлятына лічылася вельмі небяспечнай хваробаў прыкладна стагоддзе таму. Сёння ж яе выпадкаў настолькі мала, што інфекцыяністы лічаць яе рэдкай інфекцый. Часцей за ўсё на шкарлятыну хварэюць дзеці 2-10 гадоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі