Вы тут

У дзіцячым “Еўрабачанні-2015” перамагла Дэстыні Чукуньерэ з Мальты

У Сафіі завяршыўся міжнародны дзіцячы конкурс “Еўрабачанне-2015”. Перамогу атрамала мальтыйка Дэстыні Чукуньерэ.

На другім месцы апынуўся Міка з Арменіі, на трэцім – славенка Ліна Кудузовіч. Беларус Руслан Асланаў, які выканаў на конкурсе песню “Цуд”, стаў чацвёртым.

Нагадаем, у дзіцячым “Еўрабачанні” беларускія канкурсанты звычайна ўваходзяць у 10-ку лідараў. У 2005 перамогу Беларусі прынесла Ксенія Сітнік. А ў 2007 годзе – Аляксей Жыгалковіч.

Фота: www.junioreurovision.tv