Зорка "Еўрабачання" Джамала выйшла замуж (фота)
![Зорка "Еўрабачання" Джамала выйшла замуж (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/59009da5cd66b-18033415-1391341474246009-1141974594575341083-n.jpg.webp?itok=qlbX1pik)
26 красавіка зорка мінулагодняга "Еўрабачання" Джамала выйшла замуж. Яе абраннікам стаў Бекір Сулейманаў, маладзейшы за спявачку на восем гадоў (Джамале 34 гады). Шлюбная цырымонія прайшла ў татарскіх традыцыях у Ісламскім культурным цэнтры ў Кіеве, абрад правёў мула.
![Зорка "Еўрабачання" Джамала выйшла замуж (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/59009d8d9b44b-18119464-1324200727671520-2965755867192715719-n.jpg)
Фота: instagram
Як пішуць украінскія СМІ, маладыя пазнаёміліся тры гады таму на вечарынцы ў агульных сяброў. Па спецыяльнасці муж Джамалы радыёфізік. Цяпер ён займаецца арганізацыяй аматарскіх футбольных турніраў.
![Зорка "Еўрабачання" Джамала выйшла замуж (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/59009d9d87b08-18057844-1391341440912679-3157239101156165584-n.jpg)
Фота: facebook.com/jamalaofficial
Як расказала Джамала ў эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё, шлюбнае падарожжа пара правядзе ў Італіі.
А 19 жніўня спявачка ўпершыню наведае Беларусь і выступіць на Mirum Music Fest.
![Зорка "Еўрабачання" Джамала выйшла замуж (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/59009db367287-18193741-1391341480912675-9046520210899072934-n.jpg)
Фота: facebook.com/jamalaofficial