Горад, у якім пройдзе “Еўрабачанне-2017”, назавуць на наступным тыдні

Горад, у якім пройдзе “Еўрабачанне-2017”, назавуць на наступным тыдні

Горад-гаспадар “Еўрабачання-2017” стане вядомы 27 ліпеня. Як паведамляюць замежныя інфармацыйныя агенцтвы, аргкамітэт абвясціў фіналістамі адбору Кіеў, Дняпро і Адэсу. Ад пачатку заяўкі на правядзенне падалі шэсць украінскіх гарадоў. Пасля візіту інспекцыі  аргкамітэту і прадстаўнікоў Еўрапейскага вяшчальнага саюза месца правядзення чарговага спеўнага конкурсу будзе вызначанае канчаткова.

Для гэтага вылучаюцца пэўныя ўмовы: наяўнасць крытага стадыёну не меней як на 10 тысяч гледачоў, наяўнасць не меней за тысячу гатэльных нумароў для дэлегацыяў удзельнікаў паблізу ад месца правядзення конкурсу, а таксама прыкладна столькі ж месцаў для акрэдытаванай прэсы і груп падтрымкі. Апроч таго, ёсць жорсткія патрабаванні да бяспекі ўсіх удзельнікаў шоў. Неабходная сучасная транспартная інфраструктура: міжнародны аэрапорт, рэгулярныя транспартныя зносіны паміж аэрапортам і горадам, зручная транспартная камунікацыя ўнутры горада.

Украіна заваявала права правесці на сваёй тэрыторыі “Еўрабачанне-2017” пасля сёлетняй перамогі сваёй прадстаўніцы Джамалы.

Раней украінцы ўжо прымалі ў сябе гэтае шоў дзякуючы перамозе спявачкі Русланы — у 2005 годзе “Еўрабачанне” праходзіла ў Кіеве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі