У дзіцячым цэнтры "Зубраня" на Нарачы захварэлі каля 100 дзяцей

У дзіцячым цэнтры "Зубраня" на Нарачы захварэлі каля 100 дзяцей

Каля 100 дзяцей з аднаго заезду захварэлі ў дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" каля возера Нарач. Дактары кажуць пра сезонны ўздым ВРВІ і запэўніваюць, што сітуацыя пад кантролем. 

Чарговы заезд у "Зубраня" адбыўся 24 лютага. І ў гэты ж дзень да медыкаў з павышанай тэмпературай звярнулася першае дзіця. 

Дырэктарка цэнтра Надзея Ануфрыева ў каментары парталу TUT.by адзначыла, што такога ўздыму ВРВІ ў іх яшчэ не было, хаця ў лютым-сакавіку заўсёды фіксуецца сезонны ўздым захворвання. 

Аднак цяпер адсотак дзяцей, якія паправіліся, у разы перавышае колькасць тых, хто захварэў. Пік захворвання прыпаў на 4 сакавіка. Аднак ужо 6 сакавіка выпісалі 29 чалавек, а ў медчастку паклалі пяцярых. 

"Чаму так шмат тых, хто захварэў? Дзяцей шпіталізавалі, нават калі ў іх няма павышанай тэмпературы, а ёсць толькі недамаганне. Усё гэта — каб не заражаць іншых", — тлумачыць дырэктарка.

Па яе словах, шмат якія дзеці былі не прышчэпленыя ад грыпу, таму захворвалі самі і перадавалі інфекцыю іншым. Так, у адным з атрадаў захварэлае дзіця заразіла 21 чалавека.

У "Зубраняці" часова адмянілі масавыя мерапрыемствы: іх цяпер ладзяць толькі ў атрадах. 

Сярод выхавальнікаў, кухонных работнікаў, настаўнікаў, тэхнічнага персаналу на бальнічных знаходзяцца адзінкі, запэўнівае дырэктарка цэнтра. Пры гэтым у іх — розныя захворванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі