У Дзень святога Валянціна ў Беларусі будзе да 7 градусаў марозу

У Дзень святога Валянціна ў Беларусі будзе да 7 градусаў марозу

14 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, уначы з праясненнямі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе усходні, паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа -3...-9 градусаў, пры праясненнях — да 10-15 марозу. Удзень чакаецца 1-7 градусаў ніжэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі