У двух расіян канфіскавалі мабільнікі на 100 тысяч долараў

5 снежня пры сумеснай аперацыі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, ДАІ і Магілёўскай мытні каля пасёлка Глуша Бабруйскага раёна быў прыпынены аўтамабіль “ВАЗ-2107”. За рулём аўто знаходзіўся 28-гадовы расіянін.


 
Увагу праваахоўнікаў прыцягнулі каробкі з мабільнымі тэлефонамі, якімі быў набіты салон аўтамабіля. Дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць увозу тавару на тэрыторыю Беларусі, у прадпрымальных хлопцаў не аказалася. На допыце затрыманыя паведамілі, што тавар яны набылі ў Маскве і збіраліся яго рэалізаваць у Магілёве.


 
Аўтамашыну, на якой правозілся “шэрыя” мабільнікі, затрымалі, а тэлефоны канфіскавалі, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.



Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі