У двары школы пад Баранавічамі знайшлі 80 снарадаў часоў вайны

У двары школы пад Баранавічамі знайшлі 80 снарадаў часоў вайны

У двары школы ў аграгарадку Русіна пад Баранавічамі знайшлі 80 нямецкіх снарадаў часоў Другой сусветнай вайны, піша газета "Наш край". 

Арсенал ляжаў за некалькі метраў ад школьнага ганка. На гэтай пляцоўцы праводзіліся школьныя лінейкі. Снарады ляжылі неглыбока — каля паўметра.

Небяспечная знаходка трапілася, калі работнікі ЖКГ праводзілі земляныя работы. У пэўны момант з каўша экскаватара пасыпаліся снарады. 

Сапёры раскапалі арсенал. Там было 80 штук 20-міліметровых снарадаў, якія выкарыстоўваліся для нямецкіх гармат падчас вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі