Вы тут

Музыкант Андрэй Яронін трапіў у ДТЗ, пад яго аўтамабіль кінуўся лось (фота)

Фота: andreyeronin.ru

У ДТЗ патрапіў музыкант Андрэй Яронін. Пад яго аўтамабіль кінуўся лось. Як інфармуе партал tut.by, здарэнне адбылося ў ноч з 28 на 29 кастрычніка на мяжы Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Андрэй Яронін атрымаў цяжкія траўмы (сярод іх — разрыў сятчаткі вока і пашкоджанне перагародкі носа). У адной з мінскіх бальніц музыканту зрабілі аперацыю, цяпер ён знаходзіцца дома.