У Драздах пабудуюць гідраэлектрастанцыю

У 2010 годзе ў Мінску плануецца пабудаваць дзве малыя гідраэлектрастанцыі. Гэтыя міні-ГЭС размесцяць на вадаскідзе вадасховішча Дразды і на вадаскідзе Мінскай ачышчальнай станцыі аэрацыі ў Шабанах.
Іх магутнасці будуць вызначаныя па выніках завяршэння праектных прац.

Але ўжо сёння спецыялісты прагназуюць, што да канца 2010 года агульная
магутнасць аб'ектаў малой гідраэнергетыкі, змешчаных на балансе
“Мінсквадаканала”, складзе больш за 3 мегаваты, інфармуе агенцтва
Мінск-навіны”.