У дачыненні да Мікалая Статкевіча не праводзіцца ніякіх следчых дзеянняў

У дачыненні да Мікалая Статкевіча не праводзіцца ніякіх следчых дзеянняў

У дачыненні да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які ўжо больш за чатыры месяцы знаходзіцца ў зняволенні, з верасня не праводзіцца следчых дзеянняў. Пра гэта БелаПАН распавёў яго адвакат Уладзімір Сазанчук.

Па словах абаронцы, з таго часу, як 29 жніўня Стакевічу паведамілі пра падаўжэнне тэрміна зняволення яшчэ на два месяцы, у справе нічога не адбываецца. 

“Тады следчы задала яму шэраг пытанняў, але яго пазіцыя — на іх не адказваць. Скарыстаўся сваім правам не сведчыць супраць сябе. І пратаколы розныя ён падпісваць адмаўляецца. Кажа, што навучаны папярэднімі ўдзеламі ў працэсах”, — сказаў Сазанчук. 

Адвакат адзначыў, што са здароўем у Статкевіча ўсё "больш-менш нармальна": "Раней ён прыхварэў, але ўжо аднавіўся".

Статкевіч быў затрыманы 31 траўня ў Мінску, калі накіроўваўся на пікет па зборы подпісаў за вылучэнне “кандыдатаў пратэсту”. На наступны дзень суд пастанавіў арыштаваць яго на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Падчас адбыцця пакарання яму прызначылі яшчэ адзін 15-сутачны арышт. 8 ліпеня Статкевічу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (“Падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак”). 30 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што ў дачыненні да палітыка распачата справа па арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК (“Падрыхтоўка да масавых беспарадкаў”). Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі