У Цюмені канцэрт "Ляпісаў" адменены двойчы

"Канцэрт гурта "Ляпіс Трубяцкі" у расійскай Цюмені адменены канчаткова. Пасля таго, як музыкам адмовіў клуб "Горький", дзе ад пачатку мусіў адбыцца іх выступ, смеласць усё ж правесці канцэрт беларускага гурта ўзяў на сябе клуб "Міраж". Аднак увечары 19 сакавіка дырэктара "Міража" выклікалі ў адміністрацыю горада і сказалі, што калі ён не адменіць канцэрт, яго клуб будзе зачынены ўжо заўтра, а прычыны знойдуцца. Пасля гэтага "Міраж" таксама "здаўся"", — паведамляць "Ляпісы" у сацыяльных сетках.


Адыграўшы аншлагавы гіг у Екацерынбургу, і маючы больш за 600 прададзеных квіткоў у Цюмені музыкі вымушаныя вярнуцца дадому ў Мінск. "Ляпісы" просяць прабачэння ў цюменскіх фэнаў, прызываюць іх змагацца за свае правы і абяцаюць абавязкова яшчэ сыграць у Цюмені ў агляднай будучыні.


Нагадаем, гэта другая адмена канцэрта "Ляпіса Трубяцкога" у Расіі за апошні месяц. Першая адбылася ў Пскове па просьбе мясцовых камуністаў, якія абвінавацілі Сяргея Міхалка ў "падтрымцы фашыстаў" на Майдане і "абразе савецкіх ідэалаў у апошнім альбоме гурта "Матрёшка". Самі "Ляпісы" збіраюцца дайграць запланаваны тур у падтрымку пласцінкі і распусціць гурт 1 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі