У цягніках Беларускай чыгункі можна будзе разлічыцца банкаўскай карткай

У цягніках Беларускай чыгункі можна будзе разлічыцца банкаўскай карткай

У цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній Беларускай чыгункі за гарбату і пасцельную бялізну можна будзе разлічыцца банкаўскай карткай. Працягваецца рэалізацыя праекта па ўкараненні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту з выкарыстаннем плацёжных POS-тэрміналаў. Яна адбываецца паэтапна. Спачатку такая паслуга стала даступная ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа на накірунку Мінск — Асіповічы, а таксама ў цягніку міжрэгіянальных ліній № 658/657 Брэст — Віцебск. Цяпер жа праект рэалізуецца ў цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній, якія фармуюцца Беларускай чыгункай.

На сённяшні дзень на чыгунцы выкарыстоўваюць больш за 80 пераносных тэрміналаў для аплаты па картках. У цягніках міжнародных ліній гэта зрабіць можна падчас іх знаходжання на беларускай тэрыторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі