У ЦВК агучылі папярэднія вынікі выбараў: апазіцыянеры не прайшлі

У ЦВК агучылі папярэднія вынікі выбараў: апазіцыянеры не прайшлі

У Цэнтрвыбаркаме Беларусі агучылі папярэднія афіцыйныя вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Названыя ўсе 110 дэпутатаў, апазіцыянераў сярод іх няма! У мінулым парламенце былі Алена Анісім і Ганна Канапацкая, але сёлета іх нават не зарэгістравалі. У Палаце прадстаўнікоў стане больш партыйных дэпутатаў (раней было 16, цяпер — 21), але гэта прадстаўнікі праўладных партый (найбольш камуністаў — 11). Самы вядомы з іх — лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі