У "чорным пакеце" ад "Крумкачоў" былі бутэлька гарэлкі і слоік мёду

У "чорным пакеце" ад "Крумкачоў" былі бутэлька гарэлкі і слоік мёду

Журналісты газеты "Прессбол" высветлілі змесціва таямнічага чорнага пакета, які невядомы чалавек спрабаваў перадаць аднаму з чальцоў камітэта па статусе і пераходах футбалістаў. 

Нагадаем, што пра гэтую гісторыю стала вядома ў мінулую пятніцу, 2 сакавіка. Тадбы адбылося пасяджэнне камітэта па статусе і пераходах Беларускай федэрацыі футбола. Напярэдадні пасяджэння невядомы спрабаваў перадаць пакет, заявіўшы, што гэта "прывітанне ад крумкачоў". Гэты прэзент не быў прыняты.

"Прессбол" піша, што ў пакеце знаходзіліся бутэлька гарэлкі і слоік мёду. 

Як паведамляла Еўрарадыё, па выніках пасяджэння з "Крумкачоў" знялі два ачкі ў лігавым спаборніцтве сезону 2018 года. Нагодай сталі запазычанасці клуба па заробках перад футбалістамі і трэнерамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі