У Чорным моры затануў грузавы карабель, загінулі 6 чалавек

У Чорным моры затануў грузавы карабель, загінулі 6 чалавек

У Чорным моры затануў грузавы карабель "Волга-Балт", які ішоў пад панамскім сцягам. Здарэнне адбылося, па розных звестках, у 80-130 кіламетрах ад турэцкага порта Самсун. Вядома, што на борце знаходзіліся 13 чальцоў экіпажу. Спачатку паведамлялася, што сярод іх былі дзевяць грамадзян Украіны, двое азербайджанцаў і двое расіян. Выратаваць удалося 7 чалавек, 6 загінулі, інфармуе hromadske.ua.

Пазней амбасадар Украіны ў Турцыі Андрэй Сібіга напісаў у Twitter, што з 13 чальцоў экіпажу украінцамі былі 11. Сярод шасці загінулых 4 грамадзян Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі