У Чэскай амбасадзе ўганараваныя пераможцы конкурсу "Еўрарадыё"

Сёння ў Чэскай Амбасадзе атрымалі прызы каля дваццаці пераможцаў конкурсу Еўрарадыё “Увага, Чэхія!”. Удачлівых канкурсантаў павіншаваў палітычны сакратар Амбасады Томаш Ядлоўскі. Сапраўднае чэскае піва, аўтэнтычная чэская музыка ў ды-джэйскай інтэрпрытацыі, прыемныя знаёмствы і ўражанні, - вось тое, што атрымалі ўдзельнікі імпрэзы ў дадатак да прызоў.
Яшчэ нядаўна Наталля пра Чэхію амаль нічога не ведала. А сёння яна стала пераможцай конкурсу разам з іншымі ўдзельнікамі:

“Заўсёды чытаю на сайце навіны Еўрарадыё. А тут сябра сказаў, што там адбываюцца розныя конкурсы, можна выйграць шмат прызоў... Сябра мяне запісаў і на курсы чэшскай мовы, раней пра гэта нічога не ведала. Па-просту неяк прыйшоў на працу і сказаў – усё, запісаў нас на курсы чэшскай мовы, будзем хадзіць”.

“Бехераўка – самы каштоўны падарунак!”, - кажа Наталля. Вядучая імпрэзы Руся таксама спадзяецца атрымаць прыз:

“Я паўдзельнічала ў конкурсе. І нават прыз сёння атрымаю. Проста прыйшлося падпісацца імэйлам без імя, каб атрымаць хоць нейкі падарунак ад Чэшскай Амбасады. Атрымалася:)”

Што Русі больш за ўсё падабаецца ў чэхах, дык гэта іх шчырасць і здольнасць падтрымаць:

“Гэта такія людзі... сапраўды шчырыя на эмоцыі. Яны могуць радавацца нават з самай маленечкай нагоды. У іх вельмі моцныя сямейныя адносіны. Гэта такія людзі, якія ўвесь час разам, адзін аднаго падтрымліваюць, і ўвогуле не звяртаюць увагу на тое, што адбываецца побач, што пра іх думаюць суседскія краіны. І нават суседзі па кватэры...”.

Цікава, што каардынатар конкурсу, піяр-менеджэр Еўрарадыё Кацярына ні разу не была ў Чэхіі. Але цяпер, пасля конкурсу, вырашыла, што сёлета абявязкова туды паедзе:

“Мне вельмі спадабалася, таму што былі такі каментары, у якіх адчувалася так шмат душэўнага, што мне было прыемна, што людзі, якія зайшлі на наш сайт, вырашылі пакінуць такую частку сябе.

Я ніколі не была ў Чэхіі, і не збіралася туды ў бліжэйшы час, але на працягу гэтага конкурсу, я дакладна вырашыла, што гэтым летам паеду ў Чэхію”.







































Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі