У чэрвені беларусы прадалі валюты на $500 млн больш, чым купілі

У чэрвені беларусы прадалі валюты больш, чым купілі. Як сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі, фізічнымі асобамі было прададзена наяўнай і безнаяўнай валюты на суму 664,51 млн долараў, а куплена — 161,49 млн долараў. Атрымліваецца, што розніца склала больш за $500 млн.

За першыя шэсць месяцаў 2015-га беларусы прадалі амаль на 700 млн долараў больш, чым купілі (прададзена 3 млрд 657 млн, куплена 2 млрд 968 млн долараў).

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі