На аўкцыйн у Чэхіі выставілі скульптуру "Голыя забойцы". Атрыманыя грошы пойдуць на дрон для ўкраінскага войска, перадае DW.
Першапачатковая цана — 10 тысяч еўра.
Інсталяцыя групы "Капуцін" паказвае голага Уладзіміра Пуціна на залатым унітазе. На калене ў яго сядзіць таксама аголены Аляксандр Лукашэнка.
Група "Капуцін" з 2014 года ладзіць у Чэхіі акцыі пратэсту супраць уплыву Расіі на Еўропу.