У Чэхіі асудзілі камуністычную пракурорку

Чэскае грамадзтва ўзрушана каментуе вырак Праскага гарадскога суда: пракурорка Людміла Бжазова-Паледнёва мае адседзець 8 год у турме за тое, што 57 год таму запатрабавала кары смерці для чэшскай антыкамуністкі Мілады Горакавай. Адвакат пракуроркі цвердзіць, што, асуджаючы Горакаву на смерць у 1950-м, ягоная кліентка не ведала, што дакументы справы сфальшаваныя. Былой пракурорцы цяпер 86 год, яна мае слабое здароўе і наўрад ці пойдзе ў турму. Суддзя Петэр Браўн лічыць, што ў гэтай справе важны прэцэдэнт.

Упершыню чэшскі суд выказаў адназначнае маральнае асуджэнне злачынстваў камуністычнага рэжыму. 57 год таму Горакаву па сфальшаваных абвінавачаннях камуністы павесілі разам з двума іншымі дзеячамі чэшскага супраціву.

onet.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі