У Чарнагорыі арыштаваны сербскі генерал Уласцімір Джорджавіч

Сербскі генерал Уласцімір Джорджавіч, які адшукваецца Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі за вайсковыя злачынствы, арыштаваны ў Чарнагорыі.
Пра гэта сёння паведаміў прадстаўнік трыбунала Антон Нікіфараў.

Паводле яго слоў, цяпер Джорджавіча перапраўляюць у Гаагу. Акалічнасці арышту Нікіфараў не ўдакладніў.

Уласцімір Джорджавіч адшукваецца Гаагскім трыбуналам у сувязі з абвінавачваннем у забойстве косаўскіх албанцаў падчас канфлікту 1999 года.

Сам былы кіраўнік Упраўлення грамадскай бяспекі міністэрства ўнутраных спраў Югаславіі неаднаразова адмаўляў абвінавачванні ў арганізацыі этнічных чыстак на тэрыторыі Косава.

AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі