У чацвер удзень у Беларусі будзе пераважна без ападкаў

4 чэрвеня ўначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, 5-10 метраў за секунду, на поўначы з парывамі да 18 метраў.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, на Гомельшчыне — да 17 цяпла, удзень чакаецца 17-23 градусы са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі