Вы тут

У чацвер у Беларусі будзе вышэй за нуль, месцамі пройдуць дажджы

Ападкі чакаюцца ў асноўным у выглядзе дажджу / Pixabay

Уначы і днём у чацвер, 25 лістапада, чакаецца плюсавая тэмпература, у асобных рэгіёнах пройдуць невялікія дажджы, паведамляюць сіноптыкі.

На тэрыторыі краіны будзе пераважаць воблачнае надвор'е, месцамі выпадуць невялікія ападкі — у асноўным у выглядзе дажджу. У начныя і ранішнія гадзіны прагназуюцца слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца, вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 4–9 м/с.

Максімальная тэмпература паветра ноччу дасягне 4 градусаў цяпла, днём — 7 градусаў са знакам "плюс".

Прагноз надвор'я па Беларусі на 25 лістапада 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.