Сіноптыкі: У чацвер па поўдні Беларусі чакаюцца дажджы

Уначы месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях, а днём пераважна ў паўднёвых раёнах краіны пройдуць дажджы, адзначае БЕЛТА. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы.



Уначы і зранку па поўначы магчымае з'яўленне слабога туману. Вецер паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, удзень — з парывамі да 14 метраў за секунду, месцамі — да 15-18 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +4...+10 градусаў, па Гомельшчыне будзе да 12 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +16...+21 градуса, па поўдні краіны месцамі будзе крыху халадней — 13-15 градусаў вышэй за 0.



Фота — kovenkin.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі