Вы тут

У чацвер Беларусь пакінуць 430 мігрантаў з Ірака

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Sb.by

Эвакуацыйны самалёт даставіць 430 іракскіх мігрантаў на радзіму з Беларусі, рэйс запланаваны на чацвер, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка МЗС Ірака Ахмеда ас-Сахафа.

Бясплатны авіярэйс для вывазу іракцаў адбудзецца па маршруце Мінск – Арбіл – Багдад. У цяперашні час рэгістрацыю ў консульстве Ірака праходзяць яшчэ каля 50 мігрантаў, якія хочуць пакінуць беларуска-польскую мяжу і вярнуцца ў сваю краіну. 

Як паведамляла Еўрарадыё, ЕС вылучыць 700 тысяч еўра на дапамогу мігрантам, якія знаходзяцца на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах. 200 тысяч еўра з гэтай сумы будуць выдаткаваныя праз структуры Чырвонага Крыжа, на астатнія 500 тысяч еўра для мігрантаў закупяць гуманітарную дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.