У Чачэрску мужчына адсёк былой жонцы кісць правай рукі

У Чачэрску мужчына адсёк былой жонцы кісць правай рукі

У Чачэрску 44-гадовы мужчына адсёк былой жонцы кісць правай рукі. Ён сам ёй аказаў першую меддапамогу, а да лекараў звярнуўся толькі праз два дні. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Здарэнне адбылося 1 лютага. Падазраваны знаходзіўся дома і быў у нецвярозым стане. У яго ўзнікла сварка з 43-гадовай былой жонкай. Мужчына ўдарыў яе сякерай па правай руцэ і адсёк кісць. Пацярпелую шпіталізавалі толькі 3 лютага.

Жыхара Чачэрска затрымалі, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, праводзяцца следчыя дзеянні. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". Вядома, што раней мужчыну неаднаразова прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, а ў верасні мінулага года суд Чачэрскага раёна прызнаў яго вінаватым у пагрозе забойствам былой жонцы.

У Чачэрску мужчына адсёк былой жонцы кісць правай рукі
sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі