У цэнтры Мінску ў Свіслачы патануў чалавек

У цэнтры Мінску ў Свіслачы патануў чалавек

10 сакавіка ў Мінску каля станцыі метро "Першамайская" ў Свіслачы патануў чалавек. Яго цела, як перадае Радыё "Свабода", ратавальнікі знайшлі праз паўгадзіны.

Мужчына сярэдняга веку апынуўся ў рацэ каля 21:45. Сведка здарэння Данііл Паважны распавёў, што выходзіў з метро і пачуў гук з вады. Ён адразу выклікаў ратавальнікаў. Вадалазы дасталі з ракі чалавека каля 22:20. На месцы здарэння медыкі канстатавалі смерць.

Сведка кажа, што падаваў руку мужчыну, але той не рэагаваў. Каля пяці хвілінаў ён трымаўся на паверхні, пасля чаго патануў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі