У цэнтры Мінска знеслі помнік архітэктуры міжнароднага значэння

У гістарычным цэнтры Мінска — на вуліцы Рэвалюцыйнай, 17, — знесены помнік архітэктуры міжнароднага значэння, жылы будынак XIX стагоддзя ў стылі класіцызму з элементамі эклектыкі.
Пра гэта паведаміў старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" Антон Астаповіч. Паводле яго слоў, двухпавярховы жылы будынак з багата дэкараваным фасадам, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Да нядаўняга часу ён рэстаўраваўся, і працэс яго аднаўлення знаходзіўся ў апошняй стадыі. Аднак на працягу некалькіх дзён будаўнікі поўнасцю разбурылі гэты дом. Плануецца, што на месцы помніка архітэктуры будзе пабудаваны адміністрацыйны будынак.

БелаПАН